У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў сход метадычнага аб'яднання»Школа куратара БрДТУ». У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў — актуальныя пытанні прафілактыкі кіберзлачыннасці і забеспячэння інфармацыйнай бяспекі студэнтаў.
У якасці запрошанага эксперта выступіла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста падпалкоўнік міліцыі Кацярына Леанідаўна Родзь. Яна падрабязна распавяла пра сучасныя схемы махлярства ў лічбавым асяроддзі, з якімі ўсё часцей сутыкаецца моладзь, а таксама пра спосабы абароны ад супрацьпраўных дзеянняў у Інтэрнэце.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням фарміравання ў студэнтаў навыкаў бяспечных паводзін у лічбавым асяроддзі, павышэння ўзроўню іх інфармацыйнага і прававога выхавання. Кацярына Леанідаўна дала практычныя рэкамендацыі куратарам па арганізацыі прафілактычнай работы і інфармаванні моладзі аб магчымых рызыках.
