Паважаныя выкладчыкі, работнікі, студэнты і выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта!
Сардэчна віншую вас з адным з самых значных і шанаваных святаў нашай краіны — Днём Перамогі!
9 Мая — гэта дзень, які аб'ядноўвае пакаленні, напаўняе сэрцы гонарам за подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, за веліч духу і нязломную волю народа. У гэты дзень мы з асаблівым трапятаннем успамінаем тых, хто на фронце і ў тыле, не шкадуючы сіл і жыцця, набліжаў Вялікую Перамогу. Іх мужнасць, самаадданасць і любоў да Радзімы сталі для нас вечным прыкладам.
Сёння наш абавязак — не толькі памятаць, але і рабіць усё магчымае, каб мір і стабільнасць былі трывалай асновай для развіцця краіны. У сценах нашага ўніверсітэта мы выхоўваем у моладзі павагу да гісторыі, пачуццё адказнасці і імкненне быць годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у вучобе, навуцы і працы на карысць Беларусі! Няхай мір, згода і паразуменне заўсёды пануюць у нашых дамах і ў нашым грамадстве. Наш святы абавязак — берагчы мір, заваяваны такой дарагой цаной, і не дапусціць, каб жахі вайны калі-небудзь паўтарыліся!
З Днём Перамогі!
З павагай,
Рэктар БрДТУ Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч
